BE RU EN

Беларусы абураныя рэзкім падаражаннем праезду ў маршрутках

  • 15.12.2018, 18:49

Яны дамагаюцца вяртання старога кошту.

У Магілёве паступова даражэе праезд у маршрутках. Больш і больш становіцца маршрутаў, якія паднялі кошт праезду да 1,2 рубля, піша mogilev.online.

Пры гэтым калі падаражанне праезду ў гарадскім транспарце склала 10%, то ў маршрутках кошт вырас адразу на 20%: ранейшы кошт квітка складаў 1 рубель. Не выключана, што гэта самае маштабнае аднаразовае падаражанне ў гісторыі грамадскага транспарту Беларусі.

Фото: Александр Игонин/vk.com/ilovemogilev

Неабыякавыя магілёўцы стварылі петыцыю, у якой звяртаюцца да гарвыканкама з патрабаваннем вярнуць стары кошт. У петыцыі яны звяртаюць увагу таксама на нязручнасці, што ствараюцца падаражаннем для пасажыраў і для кіроўцаў. Калі раней можна было расплачвацца адной манетай, то цяпер трэба шукаць як мінімум другую. Кіроўцам жа часта даводзіцца даслоўна «закопвацца» ў пошуках рэшты, пры гэтым кіруючы перапоўненым пасажырамі транспартным сродкам. Гэта пытанне не толькі выгоды, але і бяспекі руху.

Акрамя таго, многія беларусы ўжо задаюцца пытаннем: а ці няма ў рэзкім павышэнні кошту праезду ў маршрутках парушэння законаў Рэспублікі Беларусь, між іншым, антыманапольнага заканадаўства?

Апошнія навіны