BE RU EN

Відэафакт: На матчы Беларусь - Нарвегія замест афіцыйнага гімна ўключылі «Касіў Ясь канюшыну»

  • 15.12.2018, 18:32

Нешта пайшло не так.

Матч у рамках хакейнага турніру «MECA Hockey Games» праходзіў у нарвежскім горадзе Лёрэнскуге, паведамляе «Белсат».

Перад гульнёй павінен быў прагучаць афіцыйны гімн нашай краіны, але нешта пайшло не так. Замест гімна ўключылі культавую песню «Касіў Ясь канюшыну» ў выкананні «Песняроў». Уся арэна слухала яе стоячы.

Дарэчы, Беларусь саступіла нарвежцам з лікам 6:1.

Апошнія навіны