BE RU EN

Прадстаўнік БАПЦ: Спрабаваць зарэгістравацца ў Беларусі - пустая трата часу

  • 15.12.2018, 14:40

Улады ўвесь час шукаюць прычыны, каб адмовіць Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве.

Прадстаўнікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы заявілі Forum 18 аб тым, што яны адмовіліся ад якіх-небудзь спробаў атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі.

Апошняя спроба зарэгістравацца ў краіне была зробленая ў 2014 годзе.

Як адзначыў айцец Вікенцій (Кавалькоў), кожны раз, калі БАПЦ падавала дакументы на рэгістрацыю, улады знаходзілі падставы, каб адмовіць.

«Падача на рэгістрацыю - гэта пустая трата часу і непатрэбныя праблемы людзям», - заявіў святар.

З ягоных слоў, сябры Царквы для набажэнстваў збіраюцца на кватэрах, а летам - у лясах.

Апошнія навіны