BE RU EN

Ігар Стасевіч увайшоў у зборную тура Лігі Еўропы

  • 15.12.2018, 10:07

Капітан БАТЭ Ігар Стасевіч трапіў у зборную 6-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы паводле версіі УЕФА.

У выязным матчы з ПАОК (3:1) найлепшы футбаліст Беларусі ў 2018 годзе запісаў у актыў дзве галявыя перадачы, а таксама зарабіў пенальці, рэалізаваны Мікалаем Сігневічам.

У каманду тыдня УЕФА ўключыў таксама гульцоў "Вільярэала", "Відзі", "Генка", "Баера" і "Рэнна".

Апошнія навіны