BE RU EN

БЧ пусціць на Каляды і Новы год 180 дадатковых цягнікоў

  • 14.12.2018, 20:26

Цягнікі будуць хадзіць з 22 снежня 2018 года да 12 студзеня 2019-га.

На навагоднія і калядныя святы Беларуская чыгунка прызначыла 180 дадатковых цягнікоў - 131 міжрэгіянальны і 49 міжнародных. Як паведамляе прэс-служба ведамства, яны будуць хадзіць з 22 снежня 2018 г. да 12 студзеня 2019-га.

Найбольшая колькасць дадатковых цягнікоў прызначаны на 22, 25, 29 снежня 2018 года і 7 студзеня 2019 года. З улікам запатрабаванасці прызначаныя цягнікі на наступныя маршруты: Менск-Масква-Менск, Менск-Санкт-Пецярбург-Менск, Масква-Берасце-Масква, Санкт-Пецярбург-Масква, Масква-Калінінград-Масква, Адлер-Калінінград, Гомель-Сноўск-Гомель, Менск-Вільня-Менск.

Міжрэгіянальныя цягнікі таксама будуць хадзіць па найбольш папулярных у пасажыраў напрамках: Менск-Гомель, Менск-Берасце, Менск-Віцебск, Менск-Пінск, Віцебск-Магілёў, Віцебск-Берасце, Магілёў-Гомель, Мазыр (ст. Козенкі) - Менск.

Апошнія навіны