BE RU EN

Расейскія Ту-160 пакінулі Венесуэлу

  • 14.12.2018, 18:39

Расея завяршыла «разбазарванне дзяржаўных сродкаў».

Самалёты ВКС Расеі пакінулі Венесуэлу, паведаміў міністр абароны краіны Уладзімір Падрына Лопес у Twitter.

«Дзякуй Расейскай Федэрацыі. Мы працягнем ствараць прадуктыўную і энэргічную каманду братэрства і эфектыўнага супрацоўніцтва», - напісаў міністр у Twitter.

На старонцы камандавання аэракасмічнай абароны апублікавалі запіс адлёту Ту-160.

10 снежня Расея адправіла ў Венесуэлу два Ту-160, пазней у лацінаамерыканскую рэспубліку прыбылі Ан-124 «Руслан» і Іл-62 Мінабароны Расеі.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея адзначыў, што адпраўка самалётаў з'яўляецца «разбазарваннем дзяржаўных сродкаў». Амбасадар ЗША ў Калумбіі Кевін Уітакер назваў расейскія Ту-160 «музейнымі экспанатамі з 80-х».

Апошнія навіны