BE RU EN

«Прессбол»: Чыж уклаў у менскае «Дынама» $65 мільёнаў

  • 14.12.2018, 18:27

Выданне раскрыла суму інвестыцый бізнэсоўца ў сталічны клуб.

У пятнічным нумары «Прессбола» апублікавалі суму інвестыцый Юрый Чыжа ў менскае «Дынама». Паводле інфармацыі выдання, прэзідэнт «бела-блакітных» уклаў у клуб блізу 65 млн. даляраў.

У найбліжэйшы час Чыж можа прадаць кантрольны пакет акцый менскага «Дынама». Ён працуе ў клубе з 1999 года. За гэты час менчукі па адным разе выйгравалі Кубак Беларусі і залатыя медалі чэмпіянату і двойчы выйшлі ў групавы этап Лігі Еўропы.

Пытанне аб новым уладальніку «Дынама» можа вырашыцца ў панядзелак, 17 снежня. У ліку магчымых кандыдатаў на гэту пасаду называюць расейскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева, беларускага IT-прадпрымальніка Віктара Пракапеню і экс-партнёра Чыжа Уладзіміра Япрынцава.

Апошнія навіны