BE RU EN

У таварняку з Берасця знайшлі кантрабандных цыгарэтаў амаль на $ 400 тысячаў

  • 14.12.2018, 17:03

Польскія памежнікі канфіскавалі кантрабанду.

Больш за 100 тысячаў пачкаў кантрабандных цыгарэтаў выявілі польскія мытнікі ў грузавым цягніку Берасце – Малашэвічы, паведамляе Надбужанскі атрад памежнай службы Польшчы.

Цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі былі спакаваныя ў кардонныя скрынкі і схаваныя пад таварам, які легальна ўвозіўся ў Еўразвяз.

Мытнікі налічылі 110 009 пачкаў кантрабандных цыгарэтаў. Рынкавы кошт нелегальнага тавару – 1,5 мільёна злотых (395 тысячаў даляраў).

Апошнія навіны