Лукашэнка: У Беларусі дзве вайсковыя базы Расеі
- 14.12.2018, 14:41
Дыктатар заявіў, што вайсковыя аб'екты РФ дзейнічаюць на нашай тэрыторыі цалкам бясплатна.
Два расейскія вайсковыя аб'екты змогуць застацца ў Беларусі на бясплатнай аснове, заявіў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі расейскім СМІ ў пятніцу ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».
«У нас дзве базы расейскія (вайсковыя аб'екты - заўв.), нуль рублёў, нуль капеек нам плацяць. Падыходзіць да канца тэрмін (арэнды - заўв.). Дамаўляемся, я нават пытанне не стаўлю аб аплаце», - заявіў Лукашэнка.
З 1995 года на тэрыторыі Беларусі размешчаныя два расейскія вайсковыя аб'екты - 43-і вузел сувязі вайскова-марскога флоту Расеі «Вілейка» (радыёстанцыя «Антэй») і радыёлакацыйная станцыя «Волга» дэцыметровага дыяпазону (вузел «Баранавічы») у складзе расейскай сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе.