BE RU EN

Еўрапейцы марнуюць на ежу 12% сямейнага бюджэту

  • 14.12.2018, 12:19

А колькі выдаткоўваюць беларусы?

Еўрапейскія сем'і агулам марнуюць 12% агульнага бюджэту на ежу і прадукты харчавання, паведамляе еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат. Гэта трэці паводле велічыні артыкул выдаткаў пасля выдаткаў на камунальныя паслугі (24%) і транспарт (13%), піша «Европульс».

Сярод еўрапейскіх краін самую вялікую долю выдаткаў на ежу Еўрастат знайшоў у Румыніі (28%). Следам ідуць Літва (22%) і Эстонія (20%). А самая нязначная доля сямейнага бюджэту прыпадае на ежу ў Вялікай Брытаніі (8%), Люксембургу і Ірландыі (па 9%).

Апошнія навіны