BE RU EN

Лукашэнка: Расея дае грошы пад значна большы адсотак, чым МВФ

  • 14.12.2018, 11:26

Дыктатар распавёў аб шматмільярднай запазычанасці.

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расейскай медыйнай супольнасці, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Дыктатар падкрэсліў, што калі і надаецца пэўная крэдытная падтрымка з расейскага боку, то, па-першае, гэта робіцца са значна большай адсоткавай стаўкай, чым крэдыты МВФ. З іншага боку, Расея крэдытуе канчатковага спажыўца, які вырабляе тавар, у тым ліку з расейскіх камплектуючых.

«Глупства, што Расея корміць Беларусь. Калі і робіцца нейкая падтрымка, то са значна большым адсоткам, чым нам дае МВФ», - заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны