BE RU EN

Прэс-сакратар «Раснафты»: Расея можа страціць Хакассію

  • 14.12.2018, 10:54

Пратэстнае галасаванне жыхароў рэгіёну выклікала ў РФ нервовую рэакцыю.

Віцэ-прэзідэнт і прэс-сакратар кампаніі «Раснафта» Міхаіл Лявонцьеў абразіў кіраўніка Хакасіі Валянціна Канавалава ў федэральнай радыёэфіры. На ягоны выступ звярнула ўвагу выданне «Тайга.инфо».

У жывым эфіры Лявонцьеў назваў нядаўна выбранага чыноўніка «дэбілам». Ён таксама заявіў, што Расея можа страціць гэтую сібірскую рэспубліку і «надыбаць» новую. Гаворка ў праграме ішла аб пратэстным галасаванні жыхароў рэгіёнаў.

«Мы гэта бачым цяпер у Расеі, вось ёсць рэгіён - Хакасія. Там выбралі, значыць, губернатарам дэбіла. Прычым усім зразумела, што ён дэбіл, гэта нікога не цікавіць, ён адкрыты дэбіл, абсалютна маніфеставаны. Юрыст мясцовай камуністычнай газеткі», - заявіў Лявонцьеў.

11 лістапада кіраўніком Хакасіі абраны камуніст Валянцін Канавалаў. Будучы адзіным кандыдатам, Канавалаў набраў 57,5 адсоткаў з прыходам амаль 44 адсоткі. Канавалаў афіцыйна ўступіў на пасаду 15 лістапада.

Апошнія навіны