BE RU EN

ЕЗ працягнуў санкцыі супраць РФ

  • 13.12.2018, 21:00

Пастанова звязаная з «нулявым прагрэсам» у выкананні Менскіх пагадненняў.

Рада Еўрапейскага звязу зноў працягнула санкцыі супраць грамадзян і арганізацый з Расеі.

У Брусэлі патлумачылі гэта адсутнасцю прагрэсу ў развязанні крызісу на Украіне.

Пра прадаўжэнне антырасейскіх санкцый у сваім Twitter паведаміў кіраўнік Рады ЕЗ Дональд Туск.

Ён заявіў, што гэтая пастанова звязаная з «нулявым прагрэсам» у выкананні Менскіх пагадненняў.

Апошнія навіны