BE RU EN

Менскае «Дынама» занепакоена нізкай наведвальнасцю матчаў

  • 13.12.2018, 20:26

Хакейны клуб усталяваў адмысловыя кошты на квіткі да канца сезона.

ХК «Дынама-Менск» устанавіў адмысловыя кошты на квіткі да канца сезона. Цяпер на топавыя матчы можна трапіць ад 6 да 30 рублёў. Гэта адносіцца да паядынкаў з «Ак Барсам», ЦСКА і СКА.

Што тычыцца квіткоў на гульні ў буднія дні (панядзелак - чацвер), то на асобныя катэгорыі яны амаль удвая танней у параўнанні з цаной на топавыя матчы! Гэта дадатковы нагода схадзіць на «Менск-Арэну» не толькі ў пятніцу і выходны. Зніжаны кошты і на квіткі матчаў у выходныя дні. На цэнтральныя месцы арэны яны ўпалі ў параўнанні з першай паловай сезона больш, чым на 50%! Дарэчы, уладальнікі сезонных абанементаў нават пры такіх коштах у выніку атрымалі зніжку звыш 30%!

У любым выпадку заўзятараў чакае крутое спартовае шоў і незабыўная атмасфера. Да таго ж, самыя моцныя хакейныя клубы Еўропы правядуць вырашальныя паядынкі за выхад у плэй-оф! Самы час вярнуць «Дынама» званне самай наведвальнай каманды ў КХЛ і дапамагчы «зубрам» падоўжыць сезон!

Памер скідкі ў табліцах паказаны без збору білетнага аператара, адзначае афіцыйны сайт «зуброў».

Апошнія навіны