BE RU EN

Румас і Мядзведзеў не падпісалі пагадненне аб візах

  • 13.12.2018, 19:06

Беларускі бок не паспеў скончыць унутрыдзяржаўныя працэдуры.

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў не падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні візаў, паведамляе БелТА. Раней анансавалася, што гэта пагадненне будзе падпісана менавіта 13 снежня на паседжанні саўміна «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі ў Берасці.

Гэта пагадненне, як паведаміў Сяргей Румас, будзе падпісанае пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі.

«Сёння мы не падпісвалі візавае пагадненне. Беларускі бок да пасяджэння Савета міністраў не паспеў скончыць ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Думаю, што найбліжэйшым часам мы іх скончым і пагадненне будзе гатовае да падпісання», - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

Апошнія навіны