BE RU EN

Навальнага выклікалі да прыстава праз ролік «Ён вам не Дзімон»

  • 13.12.2018, 18:39

Гаворка ідзе пра невыкананне пастаноў аб выдаленні роліка па пазовах алігархаў Усманава і Міхайлава.

Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксей Навальны заявіў, што яго выклікалі да судовага прыставу для складання адміністрацыйных пратаколаў пра невыкананне судовай пастановы. Пра гэта ён паведаміў на сваім сайце.

З ягоных слоў, гаворка ідзе пра невыкананне пастаноў аб выдаленні роліка «Ён вам не Дзімон» па пазовах прадпрымальніка Алішэра Усманава і фонду «Соцгоспроект», а таксама пазова бізнэсоўца Сяргея Міхайлава.

Алішэр Усманаў падаў пазоў да ФБК і Навальнага ў красавіку 2017 года, запатрабаваўшы выдаліць фільм «Ён вам не Дзімон» і зняпраўдзіць звесткі, якія змяшчаюцца ў ім. Між іншым, Усманаў катэгарычна зняпраўдзіў сцвярджэнне, што перадаў прэм'ер-міністру РФ Дзмітрыю Мядзведзеву зямельны ўчастак на Рублёўцы. У траўні суд задаволіў пазоў Усманава і абавязаў Навальнага выдаліць з сеткі ролік, а таксама апублікаваць зняпраўджанне. Апазіцыянер падаў апеляцыю на пастанову суда. 11 жніўня Маскоўскі дзяржаўны суд адхіліў апеляцыю, але замест поўнага выдалення фільма запатрабаваў выразаць толькі фрагменты.

У кастрычніку 2017 года ФБК паведаміў, што размясціў зняпраўджанне і выдаліў матэрыялы, дзе ўтрымліваюцца звесткі, якія ганяць Усманава.

Апошнія навіны