У Эстоніі падвысяць мінімальны заробак да €540
- 13.12.2018, 17:58
Мінімальны пагадзінны заробак складзе €3,21.
На пасяджэнні 13 снежня ўрад Эстоніі ўхваліў падвышэнне мінімальнага заробку ў краіне. З пачатку наступнага года ён вырасце да 540 еўраў на месяц, мінімальны пагадзінная заробак складзе 3,21 еўра.
Пра гэта піша Delfi
Згодна з пастановай, таксама павялічацца сумы звязаных з мінімальным заробкам дапамог, напрыклад дапамогі бацькам, дапамога за адпачынак для догляду дзіцяці і за адпачынак для догляду родных.
У 2012 годзе мінімальны заробак складаў 290 еўраў, у 2013 годзе - 320 еўраў, у 2014 годзе - 335 еўраў, у 2015 - 390 еўраў, у 2016 - 430 еўраў, у 2017 - 470 еўраў і у 2018 годзе - 500 еўраў.
Адзначым, сярэдні заробак у Эстоніі складае больш за 1200 еўраў.