BE RU EN

Фотафакт: Беларусы могуць сустрэць Каляды з «Пагоняй»

  • 13.12.2018, 9:27

У Гародні прадаюцца патрыятычныя ўпрыгажэнні для ялінак.

Якія Каляды і Новы год без упрыгажэнняў на ялінцы? Крама «Адметнасць» з беларускімі рэчамі, размешчанымі па вуліцы Кірава, 3 у Гародні, прапануе ёлачныя цацкі з беларускім арнаментам, «Пагоняй», Святым Мікалаем і батлейкай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Большасць вырабаў - ручной працы, кажа гаспадыня крамы Вольга Верамеенка:

- Гэта фабрыка «Белпалм», якая робіць ёлачныя ўпрыгажэнні, яна знаходзіцца ў Менску. Яны пад брэндам «Грай» ужо даволі даўно працуюць. Наколькі мне вядома, у іх працуе не менш за 50% непаўнавартасных людзей. Яны ўсё робяць сваімі рукамі, я пра іх даўно чытала і марыла пра гэтыя цацкі. Вось яны да нас і прыйшлі.

Апошнія навіны