BE RU EN

Генпракурор напалохаў экс-кіраўніка Астравецкага раёна карупцыйнай справай

  • 12.12.2018, 21:07

Аляксандр Канюк распавёў пра праверку ў дачыненні да чыноўніка.

На пасяджэнні Гарадзенскага аблвыканкама ў пытаннях барацьбы з карупцыяй Аляксандр Канюк распавёў пра праверку ў дачыненні да чыноўніка.

- У якасці прыкладу генпракурор прывёў Астравецкі раён, дзе былы старшыня райвыканкама незаконна прадаў жылы дом, прыняў на працу сваіх блізкіх без неабходнай падрыхтоўкі, адукацыі і стажу працоўнай дзейнасці. Паводле гэтых фактаў праводзіцца праверка, - паведамляе сайт Генпракуратуры.

У пачатку 2017 года старшынёй Астравецкага райвыканкама стаў Ігар Шалудзін. Да яго на працягу 17 гадоў раёнам кіраваў Адам Кавалько - цяпер ён працуе «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў».

Апошнія навіны