BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца мокры снег і слабая мяцеліца

  • 12.12.2018, 20:46

Тэмпература паветра будзе вагацца ад 4 градусаў марозу да 1 цяпла.

13 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.

Пераважна на паўднёва-ўсходняй палове краіны прагназуецца снег, мокры снег, слабая мяцеліца.

Па Гомельшчыне месцамі ўначы і раніцай чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу.

У асобных раёнах - слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, слабы да парывістага.

Тэмпература паветра на працягу дня будзе вагацца ад 4 градусаў марозу да 1 цяпла.

Апошнія навіны