BE RU EN

Грузчыкі менскага аэрапорта скралі восем квадракоптэраў

  • 12.12.2018, 19:59

Кошт скрадзенай маёмасці склаў $3000.

Следчы камітэт расследуе крадзеж, што адбыўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», паведамляе прэс-служба ведамства.

Следствам устаноўлена, што 21 лістапада 28-гадовы і 43-гадовы грузчыкі транспартна-лагістычнага цэнтра РУП «Нацыянальны аэрапорт Менск» скралі восем квадракоптэраў, якія належалі юрыдычнай асобе.

Зламыснікі вывезлі дроны за тэрыторыю аэрапорта і прадалі іх.

Кошт выкрадзенай маёмасці ацэньваецца ў суму больш за 6 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі Менскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце затрымалі грузчыкаў. Следчыя канфіскавалі скрадзеную маёмасць.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны