BE RU EN

Еўропа можа закрыць свае парты для расейскіх суднаў

  • 12.12.2018, 17:55

У Еўрапарламенце рыхтуецца спецыяльная рэзалюцыя.

У ёй гаворыцца пра заклік краін ЕЗ закрыць свае парты для расейскіх суднаў, піша Укрінфарм.

"Еўрапарламент заклікае краіны-чальцы закрыць доступ да партоў ЕЗ для расейскіх суднаў, якія прыбываюць з Азоўскага мора, пакуль Расея не адновіць свабодную навігацыю праз Керчанскую пратоку і ў Азоўскім моры", - гаворыцца ў папраўцы.

Паводле звестак СМІ, яе ўнесла самая шматлікая палітычная група ЕП Еўрапейскай народнай партыі, а таксама дакладчык аб Украіне дэпутат Міхаэль Галер.

У рэзалюцыі асуджаецца акт агрэсіі супраць Украіны ў Керчанскай пратоцы. Таксама там ёсць патрабаванне вызваліць украінскія караблі і маракоў.

Акрамя таго, Еўрапарламент заклікае АБСЕ пашырыць свой мандат ва Украіне на рэгіён Азоўскага мора.

Раней вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні заявіла, што Еўразвяз вывучае магчымасці надання фінансавай падтрымкі прылеглым да Азоўскага мора рэгіёнам Украіны, уключаючы порт Марыупаль.

Апошнія навіны