BE RU EN

Ялінка мары: праграмісты прапануюць упрыгожваць паводле формулы

  • 12.12.2018, 17:18

Онлайн-калькулятар падлічыць ідэальную колькасць навагодніх цацак.

Брытанская кампанія Admiral стварыла онлайн-калькулятар Bauble Calculator для падліку ідэальнай колькасці навагодніх цацак і даўжыні гірлянды для ялінкі, піша «Вокруг света».

У Bauble Calculator трэба ўвесці чатыры параметры: вышыню елкі, яе форму, памер цацак і іх жаданую шчыльнасць на дрэве.

Напрыклад, для паўтараметровай пышнай хвоі з сярэдняй шчыльнасцю запаўнення спатрэбіцца 43 вялікія або 74 маленькіх цацак і 8 метраў гірлянды.

Апошнія навіны