У Пінску раздаюць прафсаюзныя білеты спажыўцоў алкаголю
- 12.12.2018, 16:56
У «прафсаюзным білеце» прысутнічаюць настальгічныя тэксты пра СССР 60-х - 80-х гадоў.
У некаторых крамах сталіцы Палесся пакупнікам прапаноўваюць уступіць у прафсаюз спажыўцоў лікёра-гарэлачнай прадукцыі і выдаюць прафсаюзны білет, піша «Медыя-Палессе».
Чырвоная кніжачка выглядае амаль як сапраўдная з рэквізітамі ўладальніка, месцам для фота і пячаткі, старонкамі для наклейвання марак аб выплаце чаленскіх унёскаў.
Праўда дробным шрыфтам на першай старонцы «дакумента» надрукавана, што гэты прафсаюз афіцыйна не зарэгістраваны і з'яўляецца фантазійным аб'ектам.
Выяўляецца, такім чынам, рэкламуецца лінейка гатункаў гарэлкі, якія выпускае гэтае прадпрыемства.
Рэкламная кампанія відавочна разлічаная на людзей старэйшага ўзросту. У «прафсаюзным білеце» прысутнічаюць настальгічныя тэксты пра СССР 60-х - 80-х гадоў (фактычна гэта перыяд брэжнеўскай эпохі застою). Там напісана пра тое, што гэтая была цэлая эпоха, у якую былі зробленыя перадавыя адкрыцці і якой мы ўдзячныя, пра тое, што тады ўсе былі роўныя і, як цікава жылося ў Савецкім саюзе.
Запоўнены рознымі маркамі «прафсаюзны білет» можна вярнуць у краму для пагашэння. Марак павінна быць 12, гэта значыць, столькі бутэлек гарэлкі трэба набыць. Атрымалася такая алказалежная настальгія па СССР.