BE RU EN

Трамп паабяцаў выгнаць ІД з Сірыі за 30 дзён

  • 12.12.2018, 15:36

Вашынгтон прарабіў вельмі сур'ёзную працу ў змаганні з тэрарыстамі.

Чальцы тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД, забароненая ў Расеі) будуць выбітыя з захопленых імі тэрыторый за месяц. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе Yeni Safak.

З ягоных слоў, Вашынгтон прарабіў вельмі сур'ёзную працу, змагаючыся з тэрарыстамі ІД на сірыйскай і іракскай тэрыторыях. «Цяпер іх ужо вельмі мала ў гэтым рэгіёне. За наступныя 30 дзён не застанецца ніводнага з іх», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначаецца, такі каментар Трамп зрабіў падчас падпісання законапраекта аб наданні дапамогі ахвярам генацыду ў Сірыі і Іраку (Iraq and Syria Genocide Emergency Relief and Accountability Act).

У той жа час Associated Press піша, што прэзідэнт ЗША падчас цырымоніі казаў пра «подлыя дзеянні» ІД. Ён паказаў, што групоўка за апошнія гады «ўчыніла жудасныя злачынствы супраць рэлігійных і этнічных меншасцяў у Сірыі і Іраку, у тым ліку ў дачыненні да хрысціян, язідаў і шыітаў». Трамп адзначыў, што закон дазваляе ўрадавым структарам дапамагаць групам, якія расследуюць злачынствы тэрарыстаў.

Апошнія навіны