BE RU EN

Пад якія санкцыі можа патрапіць Uber і ягоныя партнёры ў Беларусі?

  • 12.12.2018, 15:05

У лісце Нацбанку Беларусі схема разліку сэрвісу Uber з транспартнымі кампаніямі была названая незаконнай.

Як паведамляе «Еўрарадыё», галоўная прэтэнзія - выкарыстанне замежнай валюты пры правядзенні разлікаў за нададзеныя ў нашай краіне транспартныя паслугі. З ліста Нацбанку было незразумела, ці будуць нейкія наступствы для Uber.

Менская юрыдычная кампанія Verdict на сваёй старонцы ў Facebook выказала меркаванне, што «занепакоенасць з нагоды наяўнасці праблем у Uber або яго партнёраў у Беларусі пакуль заўчасная». Пасрэдніцкія паслугі, якія надае сэрвіс (ён самастойна ўтрымлівае ўзнагароджанне з сумы сродкаў, атрыманых ад пасажыраў), з'яўляюцца парушэннем заканадаўства, але Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях не прадугледжвае наўпроставай адказнасці для рэзідэнта-заказчыка.

Штраф могуць накласці толькі на ІП ці кампанію за незаконнае прыняцце валюты ў якасці аплатнага сродку - ад 100 да 200 базавых адзінак, г.зн., ад 2450 да 4900 рублёў (з канфіскацыяй валюты або без канфіскацыі). Справа ў тым, што беларускі вознік атрымліваў ад нідэрландскай кампаніі на свой рахунак сродкі ў далярах. Аднак і гэтая праблема развязваецца, калі іх будуць пераводзіць у беларускіх рублях (як і было да жніўня, калі верыць лісту Нацбанку).

Апошнія навіны