У Гішпаніі на 22% падвысяць мінімальны заробак
- 12.12.2018, 14:19
Гэта будзе самае значнае падвышэнне «мінімалкі» з 1977 года.
У сераду, 12 снежня, прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс абвясціў аб тым, што ў краіне мінімальны заробак вырасце на 22%, «пачынаючы з 2019 года», піша RFI.
Як паведаміла AFP, кіраўнік гішпанскага ўрада мае намер прыняць адпаведную пастанову на пасяджэнні ўрада ў Барселоне 21 снежня.
«Гэта будзе самае значнае падвышэнне» мінімальнай сумы аплаты працы за сорак з лішнім гадоў, «з 1977 года», - падкрэсліў Пэдра Санчэс.
Мінімальны заробак у Гішпаніі вырасце з 858 да 1050 еўраў (без уліку падаткаў і збораў).