BE RU EN

Стралок са Страсбурга ўцёк ад паліцыі на скрадзенай таксоўцы

  • 12.12.2018, 11:12

Таксіст не пацярпеў і ўжо дае сведчанні.

Мужчына, які адкрыў агонь на калядным кірмашы ў цэнтры Страсбурга, уцёк з месца здарэння на скрадзенай таксоўцы.

Са звестак следчых, пасля інцыдэнту ўзброены мужчына спыніў таксоўку і з'ехаў з гістарычнай часткі горада, паведамляе France Info.

Таксіст не пацярпеў і дае сведчанні паліцыі. Паводле ягоных слоў, стралок сапраўды паранены. Яго месцазнаходжанне невядомае.

Стралка шукаюць блізу 600 паліцэйскіх і жандараў. Са звестак МУС Францыі, яго асоба высветленая. Са слоў міністра, гаворка ідзе пра чалавека, які ў Францыі і Нямеччыне быў прызнаны вінаватым у не звязаных з тэрарызмам злачынствах і ўжо адбыў свае турэмныя тэрміны.

11 снежня 2018 гадоў у Страсбургу адбылася страляніна ў раёне правядзення штогадовага каляднага кірмашу. У выніку інцыдэнту загінулі тры чалавекі, 12 былі параненыя.

Апошнія навіны