BE RU EN

Будучыня за намі!

  • Вячаслаў Касінераў
  • 12.12.2018, 11:16

Часам важна нагадваць cабе, што вы з правільнага боку барыкадаў.

Едзем з жонкай стомленыя з працы, размаўляем пра сёе-тое... Устае жанчына, якой выходзіць, праходзячы міма кажа: "Дзякуй вам! Паказалі ўсім гэтым "пройдёмте"! Малайцы!"

Мы ўсьміхаемся і кажам:"дзякуй вам за салідарнасьць з намі і вашу пазіцыю". У аўтобусе яшчэ мінімум некалькі чалавек глядзяць на нас і ўсьміхаюцца станоўча.

Такія выпадкі зразумелым робяць тое, што агеньчык Свабоды не задавіць. Колькі б яны не заціскалі, колькі б з нас не пасадзілі, скалечылі, прагналі з краіны - прага да Волі будзе жыць у сэрцах простых людзей.

А вось ці ператворыцца гэтая іскра ў полымя, якое спаліць усю тую нечысьць, якая пасела ў кабінетах і схавалася за дручком і шчытамі, гэта залежыць ад кожнага з нас.

Часам важна нагадваць сабе, а лепей каб вам нагадалі іншыя, што вы з правільнага боку барыкадаў. Будучыня за намі!

Вячаслаў Касінераў, «Фэйсбук»

Апошнія навіны