BE RU EN

У Менску адкрылі першы «разумны» павільён «Белсаюздруку»

  • 11.12.2018, 20:25

Наведвальнікі змогуць у ім падсілкоўваць электронныя прылады, карыстацца высакахуткасным Wi-Fi.

У Менску на праспекце Пераможцаў, 5 адкрылі першы «разумны» павільён «Белсаюздруку» (на ім можна ўбачыць лагатып «Белдрук», распрацаваны спецыяльна для новай сеткі).

Павільён шматфункцыянальны: наведвальнікі змогуць у ім падсілкоўваць электронныя прылады, карыстацца высакахуткасным Wi-Fi.

Чыноўнікі абяцаюць, што ў хуткай будучыні там можна будзе аплаціць камунальныя паслугі, купіць квіткі на спектаклі, канцэрты і фестывалі, выклікаць таксі і экстранныя службы, інфармуе minsknews.by.

На адкрыцці прысутнічалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і яго намеснік Ігар Бузоўскі. Са слоў Карлюкевіча, у пачатку лета наступнага года ў сталіцы павінна працаваць некалькі дзясяткаў такіх «разумных» павільёнаў.

Апошнія навіны