BE RU EN

Еўрапарламент ухваліў далучэнне Румыніі і Балгарыі да Шэнгену

  • 11.12.2018, 19:58

Адпаведная рэзалюцыя была ўхваленая сёння.

Еўрапейскі парламент у аўторак ухваліў рэзалюцыю, якая падтрымлівае заяўкі Румыніі і Балгарыі на далучэнне да Шэнгенскай зоны, нягледзячы на адсутнасць кансэнсусу паміж сябрамі Еўрапейскай рады.

Пра гэта піша eurointegration.com са спасылкай на Balkan Insight.

Згодна з дакументам, далучэнне да Шэнгенскага пагаднення не павінна быць звязана з вяршэнствам права ў абедзвюх краінах.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да Рады актывізаваць працэс прыняцця пастановы ў справе Харватыі.

З 2011 года гэта ўжо пятая рэзалюцыя Еўрапарламента з рэкамендацыямі аб прыняцці Румыніі і Балгарыі ў Шэнгенскую прастору.

Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер таксама заявіў, што Румынія рызыкуе працэсам далучэння да Шэнгенскага пагаднення ў выпадку працягу ўрадавай праграмы ўкаранення супярэчлівай рэформы ў сферы судаводства.

Апошнія навіны