BE RU EN

У Расеі падчас вучэнняў выбухнула і ўпала ракета С-300

  • 11.12.2018, 18:21

Інцыдэнт адбыўся на палігоне ў Астраханскай вобласці.

Відэа з'явілася на партале Avia.Pro.

«Ніякіх афіцыйных каментароў з боку Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі па факце інцыдэнту, пакуль не паступала, аднак на відэазапісу можна пачуць, што ракета ўпала ў стэпавай мясцовасці», - адзначае выданне.

Увага, відэа змяшчае ненарматыўную лексіку

Аўтары відэа каментуюць выбух, прагназуюць куды ўпадзе ракета і як будуць тушыць пажар.

Як паведамляе расейскае выданне «Лента.ру», запускі праходзілі ў нядзелю, 9 снежня, на палігоне Капусцін Яр (ракетная база Астраханскай вобласці).

Апошнія навіны