BE RU EN

Прэм'ер-міністр Эстоніі: Мы выступаем за персанальныя санкцыі за Керчанскую пратоку

  • 11.12.2018, 16:43

Эстонія выступае за дадатковыя санкцыі ў сувязі з захопам Расеяй украінскіх суднаў у Чорным моры.

Пра гэта 11 снежня заявіў прэм'ер-міністр Юры Ратас, піша «Европейская правда».

«Эстонія ўважае за правільныя дадатковыя санкцыі. Дзяржавы, якія ўважаюць правільным пашырэнне санкцый, і Эстонія, вядома, гатовыя да правядзення дыскусіі ў гэтым пытанні. Але ці будуць яны пашыраныя - цяпер казаць рана», - сказаў ён.

Са слоў кіраўніка ўрада, новыя санкцыі неабходна накіраваць на канкрэтных асобаў. «Пытанне ў тым, ці ёсць магчымасць, каб гэта сапраўды былі рэальныя асобы. Супрацоўнікі замежнапалітычнай службы працуюць, каб гэта высветліць. Але рана казаць, ці падтрымліваюць гэта ўсе 28 дзяржаў», - сказаў Ратас.

Кіеў прапануе ЕЗ увесці персанальныя санкцыі супраць расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў актах агрэсіі супраць Украіны, абмежаваць магчымасці расейскіх азоўскіх партоў і іншыя.

Усяго блізу дзесяці дзяржаў-чальцоў Еўразвязу падтрымліваюць дадатковыя санкцыі супраць Расеі за яе агрэсію ў Керчанскай пратоцы.

Пытанне ўвядзення новых санкцый павінны разгледзець 14 снежня ў Брусэлі на саміце лідараў краін-чальцоў ЕЗ.

Апошнія навіны