BE RU EN

Беларусь і Расея плануюць прызнаваць візы адна адной тэрмінам да 90 дзён

  • 11.12.2018, 14:57

Пагадненне маюць намер падпісаць ужо на гэтым тыдні.

У Беларусі плануюць прызнаваць выдадзеныя Расеяй візы замежнікам тэрмінам да 90 дзён. Расейскі бок тое ж самае будзе рабіць з беларускімі візамі. Пра гэта падчас круглага стала ў парламенце распавёў Аляксандр Ганевіч, намеснік начальніка галоўнай консульскай управы, начальнік управы аналізу, планавання візавай і тарыфнай палітыкі МЗС, піша tut.by.

- Сёння мы гатовыя прызнаваць выдадзеныя Расеяй візы тэрмінам 90 дзён. І яны нашы візы на такі тэрмін будуць прызнаваць, - распавёў ён.

Са слоў Аляксандра Ганевіча, міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні візаў паміж Расеяй і Беларуссю плануюць падпісаць ужо на гэтым тыдні.

- Пагадненне павінна ўвайсці ў дзеянне налета. Мы хочам, каб яно ўвайшло ў дзеянне да траўня, каб яно дзейнічала ўжо да пачатку II Еўрапейскіх гульняў. Расейцы кажуць, што, можа быць, і пазней, - сказаў ён.

Апошнія навіны