BE RU EN

Фотафакт: У беларускіх лякарнях дзеецца неймавернае

  • 11.12.2018, 8:10

«Бясплатная» медыцына паказала свой «твар».

Аб праблемах «бясплатнай» медыцыны ў Беларусі напісаў на тэлеграм-канале NEXTA блогер Сцяпан Святлоў:

«Б - бясплатная медыцына на прыкладзе 18-й паліклінікі.

Чэргі па талоны велізарныя. Людзі прыходзяць за дзве гадзіны да выдачы (выдаваць пачынаюць а 18.00) і стаяць у чарзе. Праз тэлефон талон не ўзяць. А каб запісацца да тэрапеўта з прычыны цяжарнасці, трэба зайсці да яе ў кабінет і запісацца ў ЖУРНАЛ, калі кабінет замкнуты, а лекар працуе адзін пазменна, то і запісацца няма магчымасці, у рэгістратуры кажуць: прыходзьце заўтра і запісвайцеся. Рамонту не было ўжо чорт ведае колькі. Лекцыі для цяжарных праходзяць у калідоры».

Апошнія навіны