BE RU EN

Да Вольгі Нікалайчык прыйшлі міліцыянты адразу пасля ўручэння прэміі Аляхновіча

  • 10.12.2018, 21:08

Міліцыянты грукаюць у вокны дома актывісткі і рэжысёркі.

Да рэжысёркі і актывісткі Вольгі Нікалайчык прыйшлі міліцыянты адразу пасля ўручэння прэміі Аляхновіча.

«Дзякуй. Гэта за кнігу «Бо». На жаль не даехала - у мяне лёгкая аблога пасля акцыі. Мянты стукалі толькі што вось у акно - збірацца папрасілі. Запісала на відэа. Пакуль адышлі. Так што калі што - усіх люблю», - напісала Вольга Нікалайчык у Facebook.

Таксама актывістка дадала, што міліцыянты хочуць ламаць дзверы і патрабуюць адкрыць.

Што хочуць міліцыянты ў Міжнародны дзень правоў чалавека ад актывісткі, на гэты момант невядома.

Апошнія навіны