BE RU EN

Лукашэнка падпісаў яшчэ адзін указ, скіраваны супраць «дармаедаў»

  • 10.12.2018, 20:26

Указ дыктатар падпісаў сёння.

Новы ўказ Аляксандра Лукашэнкі №474, падпісаны 10 снежня, непасрэдна закранае грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, але якія маюць намер набыць уласнае жыллё з дапамогай дзяржпадтрымкі.

З 1 сакавіка наступнага года так званыя дармаеды будуць мець абмежаванае права на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылля.

А вось у выпадку, калі ўсе працаздольныя сямейнікі не занятыя ў эканоміцы, дзяржпадтрымка на набыццё або будаўніцтва жылля наогул не прадугледжаная, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Апошнія навіны