BE RU EN

Кампанія ў барацьбе з будаўніцтвам пад Берасцем завода АКБ стала фіналістам праваабарончай прэміі

  • 10.12.2018, 19:06

Вынікі прэстыжнай праваабарончай прэміі былі агучаныя ў Менску 10 снежня.

Кампанія супраць будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода стала фіналістам Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў у намінацыі «Найлепшая праваабарончая ініцыятыва года». Пераможцам прызнаная кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», паведамляе b-g.by.

Вынікі прэміі былі агучаныя ў Менску 10 снежня ў Дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

На ўрачыстае ўручэнне ў сталіцу прыехалі 14 актывістаў. На іх адзенні былі налепкі з надпісамі супраць завода, з сабой яны прынеслі жоўтыя шары з надпісам «Жыць».

Апошнія навіны