BE RU EN

Фотафакт: Брытанец Алан Сміт пікетуе амбасаду Беларусі ў Варшаве

  • 10.12.2018, 15:17

Былы зняволены віцебскай калоніі выйшаў на акцыю ў падтрымку таварышаў.

Брытанец Алан Сміт пікетаваў беларускую амбасаду ў Варшаве. Такім чынам брытанец выказаў падтрымку сваім таварышам, якія застаюцца ў папраўчай калоніі №3 у пасёлку Віцьбе.

Алан Сміт кіраваў фірмай, якая займалася арганізацыяй медыцынскага абслугоўвання замежнікаў, у тым ліку ў Беларусі. Са слоў Сміта, ён набыў квіткі на цягнік Берасце-Цярэспаль групе грамадзян Ірака. Беларускі суд прыгаварыў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю нелегальнага канала міграцыі. 10 месяцаў Сміт правёў у СІЗА №2 у Віцебску, а пасля адбываў пакаранне ў калоніі Віцьба-3 у Віцебскай вобласці.

Ён не мог разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, бо катэгарычна адмовіўся прызнаць віну. 29 верасня брытанец выйшаў на волю, але заявіў, што мае намер дамагчыся пакарання тых, хто незаконна пасадзіў яго за краты.

Апошнія навіны