BE RU EN

Іван Драздоў: Ва ўсім мы былі мацнейшыя за нарвежцаў

  • 10.12.2018, 14:01

Хакеіст беларускай моладзевай каманды - пра перамогу над камандай Нарвегіі.

Нападнік моладзевай нацыянальнай каманды Беларусі (U-20) Іван Драздоў падзяліўся эмоцыямі пасля валявой перамогі над камандай Нарвегіі (5:3) у стартавым матчы чэмпіянату свету ў групе «А» дывізіёна I. Падчас другога перыяду беларусы саступалі 0:3, піша «Прессбол».

- Добрыя эмоцыі, каманда задаволеная, усе рады. Але не варта доўга радавацца: у панядзелак зноў гульня. Трэба выходзіць і перамагаць.

Чаму цяжка пачалі матч з нарвежцамі? Не ведаю... Выйшлі, можа, крыху не сабраліся. Потым пагаварылі - і ўсё нармальна. Пераламалі ход паядынку, паказаўшы характар, і перамаглі.

- У другім перапынку нармальная такая размова ў распранальні была?

- Не, наогул нічога. Паміж сабой пагаварылі - і ўсё. Выйшлі і перамаглі.

- У чым мы былі мацнейшыя за нарвежцаў?

- Дык ва ўсім.

- Пераможная шайба - нешта фальшывае?

- Нешта атрымалася. Галоўнае, што закінулі, а там ужо ўсё адно, як.

- Ці гатовыя кожны дзень гуляць?

- Так, вядома. Сіл вагон і маленькі вазок.

Апошнія навіны