BE RU EN

Пашынян: У АДКБ сур'ёзныя праблемы

  • 10.12.2018, 10:49

Унутры арганізацыі поўна неразгледжаных пытанняў.

Пра гэта журналістам 9 снежня распавёў в.а. кіраўніка прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе ТАСС.

«Нават калі б [экс-генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатур] застаўся генеральным сакратаром у 2019 годзе, то сур'ёзныя пытанні ў АДКБ ад гэтага б не зніклі. Я магу сказаць, што на апошнім пасяджэнні эканамічнай рады ЕАЭС мы старанна абмеркавалі сур'ёзныя праблемы ўнутры арганізацыі», - падкрэсліў Пашынян.

Нагадаем, 6 снежня Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі на палях саміту ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу, заявіў, што дасягнута дамоўленасць аб прызначэнні новага генеральнага сакратара АДКБ і дадаў, што гэта будзе прадстаўнік Беларусі. Яго словы зняпраўдзілі ў Арменіі ды Расеі.

Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян выступіў з крытычнымі заявамі на адрас Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Армянскі старана была незадаволеная тым, што Лукашэнка размаўляў пра сітуацыю ў АДКБ і праблемы з выбарам новага генеральнага сакратара Арганізацыі з азербайджанскім паслом, а затым і з прэзідэнтам Азербайджана.

Апошнія навіны