BE RU EN

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі самалёта «Белавія»

  • 10.12.2018, 10:42

Самалёт атрымаў пашкоджанні.

Аварыя самалёта Boeing 737-500 кампаніі «Белавія» адбылася ўвечары 9 снежня падчас выкіроўвання пасля пасадкі ва ўкраінскім аэрапорце «Барыспаль» пад Кіевам.

Як распавялі «Радыё Свабода» ў авіякампаніі «Белавія», пацярпелых сярод пасажыраў і экіпажу няма. Уласна пасадка «прайшла штатна», здарэнне адбылося ўжо на зямлі. Самалёт атрымаў «нязначныя пашкоджанні».

Цяпер праводзіцца расследаванне здарэння. Паводле папярэдняй версіі, як распавялі ў кампаніі, самалёт «падчас прабегу правай стойкай шасі зачапіў грунт, камандзір самалёта выправіў бакавое адхіленне самалёта, пасля чаго паветранае судна прадоўжыла рух па паласе і прыехала на стаянку».

Раней дырэктар «Барыспаль» распавядаў, што аэрапорт «працуе ў штатным рэжыме». Паласу, на якой адбылася аварыя, на пэўны час закрывалі, каб ачысціць. Падчас здарэння з-за надвор'я быў «напружаны перыяд» у працы «Барыспаль», 11 самалётаў накіравалі ў іншыя аэрапорты. Два рэйсы «Белавія» з Барыспаля ў Нацыянальны аэрапорт Менск затрымалі як мінімум на 7-м гадзін.

***

Такая ж сітуацыя адбылася ў мінулым годзе, 22 снежня, калі борт «Белавія» сышоў з паласы ў аэрапорце Барыспаль - падчас руху самалёт скаціўся з дарожкі на грунт адной стойкай шасі.

У 2008 годзе інцыдэнт з беларускім самалётам адбыўся ў Ерэване. У ночы з 13 на 14 лютага, вылятаючы ў Менск, самалёт «Белавія» пры ўзлёце сышоў з паласы, перавярнуўся на адно крыло і стукнуўся ім аб зямлю. Адбыўся выбух, лайнер раскідаўся на дзве часткі. З самалёта-пагарэльца ўдалося эвакуяваць усіх 18 пасажыраў і траіх чальцоў экіпажу. Некалькі чалавек атрымалі ранырознай ступені цяжкасці. Аварыя адбылася, бо самалёт не быў апрацаваны вадкасцю, якая абараняе яго ад абледзянення.

Апошнія навіны