BE RU EN

«Чуе маё сэрца, што мы напярэдадні грандыёзнага гармідару»

  • 1.12.2018, 12:28

Беларусы абмяркоўваюць прыпыненне крэдытаў на набыццё жылля.

«БПС-Сбербанк» прыпыніў выдачу крэдытаў на набыццё жылля і спажывецкія патрэбы. Пра тэрміны, цягам якіх будзе дзейнічаць абмежаванне, не паведамляецца.

Раней, на пачатку лістапада, «Беларусбанк» таксама прыпыніў выдачу пазык да канца года. Адначасова з гэтым была прынятая пастанова пра павышэнне ставак.

Спыненне выдачы крэдытаў найбуйнейшымі банкамі, як правіла, сведчыць пра тое, што ў найбліжэйшы час мы можам чакаць дэвальвацыю. Менавіта такую выснову ўжо зрабілі грамадзяне краіны. Гэтая тэма ўжо абмяркоўваецца на форумах сайтаў і ў сацсетках, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Давайце паглядзім што пішуць людзі:

AlexNedved: Хутка Новы Год! Усё адпаведна традыцыі, мы звыкліся, гатовыя.

Timkova Olga: Хутчэй набывайце тэлевізары.

tutejszy: Нездарма ўсё гэта. Мабыць, банкі нешта ведаюць, чаго не ведаем мы.

nika211206: Чаго чакаюць, напэўна, 1 студзеня? Пасля святаў – увесь час нешта адбываецца.

kuk197888: Відаць, галоўны банк краіны ведае што з 03.01.2019 курс даляра стане 5.

mmiiddaavv: Краіна чарговы раз на парозе грандыёзнага шухеру.

Праведный: Ідзе перавод запасу беларускіх паперак у каштоўныя паперы іншых дзяржаваў. Інфа 100%.

Mikstura: Патрымаю-тка я свае пазыкі яшчэ трохі. Глядзіш, пасля НГ ужо і не пазыкі будуць, а так – даўжок невялікі.

ALexxeika: Чуе маё сэрца, што мы напярэдадні грандыёзнага шухеру.

Апошнія навіны