BE RU EN

Беларускі трэнер узначаліць «Спартак»

  • 9.11.2018, 19:18

«Спартак» заключыў пагадненне па Алегу Конанаву з «Арсеналам» і заплаціць за яго штаб 500 тысяч еўраў.

Вырашана пытанне пераходу галоўнага трэнера тульскага «Арсенала» Алега Конанава ў «Спартак».

Як сцвярджае «Спорт-Экспресс», клубы ўклалі дамову аб выкупе кантракту трэнера і яго штаба. За гэта «Спартак» выплаціць блізу 500 тысяч еўраў. Пагадненне з боку маскоўскага клуба падпісаў гендырэктар Сяргей Радзівонаў.

Кантракт Конанава са «Спартаком» будзе разлічаны на тэрмін да канца гэтага сезона з опцыяй падаўжэння яшчэ на адзін сезон у выпадку траплення ў тройку.

Матч гэтага тура з «Анжы» стане для Конанава апошнім на чале «Арсенала».

Гэта ж тычыцца цяперашняга выканаўцы абавязку галоўнага трэнера «Спартака» Рауля Рыанча. Паводле інфармацыі «Бизнес Online», гульцам ужо далі ведаць, што гульня з «Уфой» стане для гішпанца апошняй.

Апошнія навіны