BE RU EN

Гендырэктар менскага «Дынама»: Неабходныя радыкальныя перамены

  • 9.11.2018, 17:20

Дзмітрый Баскаў распавёў аб звальненні трэнерскага складу «зуброў».

Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Дзмітрый Баскаў пракаментаваў звальненне галоўнага трэнера Гордзі Дуаера і скасаванне кантрактаў з усімі памочнікамі канадца:

- Камандзе патрэбныя радыкальныя перамены, таму, супольна з трэнерамі абмеркаваўшы становішча спраў, мы прыйшлі да аднадушнай высновы, што спыненне супрацоўніцтва з цяперашнім трэнерскім штабам павінна надаць станоўчы імпульс нашай камандзе. Нам неабходна кардынальнае паляпшэнне практычна ўсіх кампанентаў гульні. У такія моманты рэзкія пастановы апраўданыя, толькі так мы можам нешта змяніць.

Пра тое, хто заменіць Гордзі Дуаера і ягоных асістэнтаў, будзе неўзабаве абвешчана. Новы трэнерскі штаб прыступіць да працы найбліжэйшым часам, каб падрыхтаваць каманду да матчу супраць «Трактара», - цытуе Баскава афіцыйны сайт «зуброў».

Апошнія навіны