BE RU EN

Фотафакт: Як выглядае табло менскага аэрапорта ў туманны дзень

  • 9.11.2018, 16:55

Моцны туман ужо другі дзень пануе ў Менску.

Прычым настолькі моцны, што бачнасць не перавышае 40-100 метраў. Вядома, што ў такіх варунках надвор'я самалётам прызямляцца небяспечна, што і выклікае вялікія затрымкі рэйсаў, паведамляе «Еўрарадыё».

А вось так выглядала табло менскага аэрапорта сёння апоўдні.

Затрымкі вылетаў складаюць мінімум гадзіну. Прылятаюць самалёты таксама са значным спазненнем - пілоты і дыспетчары чакаюць, пакуль туман трохі рассеецца. А часам адкладаюць вылет у Менск - на некаторых рэйсах на 5-6 гадзін.

Справа яшчэ і ў тым, што нават калі туман рассеецца, наступныя рэйсы давядзецца пераносіць, бо самалёты, якія павінны выконваць наступныя палёты, проста не змогуць скончыць папярэднія рэйсы своечасова. Відавочна, што гэта выклікае праблемы ў пасажыраў, якія ляцяць з перасадкамі.

Апошнія навіны