BE RU EN

Названая самая бяспечная краіна для падарожжаў

  • 9.11.2018, 14:39

Пры складанні рэйтынгу былі прааналізаваныя 20 папулярных турнакірункаў.

Спецыялісты брытанскай асацыяцыі спажыўцоў Which? апублікавалі рэйтынг самых бяспечных краін для турыстаў. Лідаравала ў пераліку Ісландыя, якая выявілася самай бяспечнай паводле ўсіх параметраў, піша korrespondent.net.

Далей за ёй размясціліся ААЭ і Сінгапур, а замкнулі першую пяцёрку Гішпанія і Аўстралія.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Канада, Японія, Марока, Ярданія і Барбадас.

Што да самых неспрыяльных краін, то імі выявіліся Турцыя і Паўднёвая Афрыка, дзе назіраецца высокі ўзровень злачыннасці, а таксама пагроза заражэння вірусамі.

Пры складанні рэйтынгу спецыялісты прааналізавалі звесткі аб дваццаці папулярных турыстычных месцах. Краіны былі ацэненыя паводле шэрагу крытэраў, сярод якіх: узровень злачыннасці, пагроза стыхійных бедстваў і тэрактаў, а таксама пагроза здароўю.

Апошнія навіны