BE RU EN

Калі рассеецца туман у Менску

  • 9.11.2018, 10:49

ДАІ папярэджвае сталічных кіроўцаў пра дрэнную бачнасць.

ДАІ і сіноптыкі папярэджваюць: туман захаваецца да паўдня, паведамляе nn.by.

«У Гарадзенскай, Гомельскай, і Менскай абласцях, а таксама ў Менску туманы пры бачнасці 100–500 метраў захаваюцца да 10–12-й гадзіны пятніцы, 9 лістапада», – паведамілі ў Белгідрамеце.

У ДАІ і МНС папярэджваюць: туман нясе небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Пры руху ў тумане на аўтамабілі варта адмовіцца ад лішніх перастраенняў, абгонаў, апярэджання.

Апошнія навіны