BE RU EN

Экс-прэзідэнт Эквадора папрасіў прытулак у Бэльгіі

  • 8.11.2018, 20:06

Рафаэль Карэа абвінавачваецца ў выкраданні ў 2012 годзе апазіцыйнага палітыка Фернанда Бальды.

Былы прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа, абвінавачаны ў выкраданні ў 2012 годзе апазіцыйнага палітыка Фернанда Бальды і абвешчаны з гэтай нагоды ў міжнародны вышук, запытаў палітычны прытулак у Бэльгіі.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на крыніцы, а таксама суразмоўцы агенцтва Belga, якое цытуе Reuters, паведамляе РБК.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, экс-лідар лацінаамерыканскай рэспублікі падаў заяўку на выдаванне прытулку 25 чэрвеня, у жніўні яе разгледзела Упраўленне генкамісара ў справах уцекачоў і асоб без грамадзянства ў Брусэлі. Іншая крыніца AFP, знаёмая са справай, пацвердзіла, што менавіта гэты орган займаўся справай Карэа: чыноўнікі праінтэрв’юіравалі былога прэзідэнта Эквадора ў канцы жніўня.

Ці вынеслі ўлады Бэльгіі нейкую пастанову з нагоды яго заяўкі, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны