BE RU EN

Футбольны экспэрт: Узгадайце, што беларусы ў родных пенатах і «Баварыю» падолелі

  • 8.11.2018, 18:04

БАТЭ часам падносіць сюрпрызы.

Экс-паўабаронца маскоўскага «Спартака», футбольны экспэрт Яўген Лоўчаў зрабіў несуцяшальны для беларусаў прагноз на матч чацвёртага тура Лігі Еўропы БАТЭ - «Чэлсі». Пра гэта піша «Прессбол».

- Нягледзячы на тое, што БАТЭ знаходзіцца на апошнім месцы ў групе, я думаю, што «Чэлсі» яны заб'юць. Па-першае, таму што БАТЭ - дасведчаная каманда, якая рэгулярна выступае ў еўракубках, плюс гуляюць дома. Ды і ўспомніце, напрыклад, што яны ў родных пенатах і «Баварыю» перамаглі. Увогуле, гэты калектыў часам падносіць сюрпрызы. Не думаю, што сюрпрыз атрымаецца і на гэты раз, бо «Чэлсі» - безумоўны фаварыт супрацьстаяння, але вось забіць БАТЭ цалкам можа, - мяркуе экспэрт.

Еўракубкавая сустрэча пройдзе 8 лістапада на «Барысаў-Арэне» і стартуе а 20.55.

Апошнія навіны